Навагрудак

Мария Мучинская
НавАгрудак – тут беларусаў пачатак,
Карэннi краiны ў глыбiнях курганаў.
Гiсторыя ў нетрах яго захавана,
Хавае зямелька балючыя раны…

НавАгрудак  - помнiк вякоў неспакойных,
Ён храбрасцi краю i мужнасцi сведка.
У грудах сваiх, бы ў матулi далонi,
Схаваў свае жахi i слёзы навекi.

Ад рыцараў слаўных ён шле прывiтанне
Нашчадкам маёй беларускай зямлiцы.
Жадае святло адшукаць у тумане,
Вядзе да вытокаў ручва – наталiцца!