Новогоднее поздравление белорусам

Наталька Бурдун
Віншую брат, сястра, цябе са Святам!
Вось неўзабаве прыйдзе Новы год.
На што для нас ён станецца багатым
Ведаць не можам, пусцім мары ў ход!

Мацней за ўсё жадаю ўсім нам волі
І вольнасці ад грэху і ад зла.
Насілля і прыгнёту нам даволі
Як і штодзённых прабіванняў дна.

Хутчэй забыцца пра несправядлівасць,
І пра прысудаў сотні без віны,
Пра растаптану чалавечу годнасць
І ўсё, чаго былі пазбаўлены.

Жадаю шчыра міру і спакою
Краіне ўсёй і асабіста вам
Каб спрэчак не было паміж сабою
Каб ў кожным бачыў брата, тут і там.

Жадаю вязням палітычным нашым,
І ўсім, каго адправілі за краты,
Ці змусілі з Радзімы з'ехаць,
Хутчэй вярнуцца да сям'і дахаты.

Жадаю нашай любай Беларусі
Волю і незалежнасць адстаяць
І з дапамогай тых, кім ганаруся,
Хутчэй яе з кален падняць!

Здароўя моцнага ўсім жадаю,
Карону найхутчэй перемагчы
І каб спаўняліся ўсе вашы мары
Пачнём з адной, што з намі ўдзень і ў начы)

Сваёй малітвай атуляю кожнага,
Хто сутыкнуўся з гвалтам і насіллем,
Вас даручаю я штодня ў рукі Божыя,
Каб ацаляў, даваў вам моц і сілу.

Браты і сёстры вы мае неверагодныя,
Кахаю вас і моцна абдымаю,
Найлепшага ў жыцці вы годныя,
Таго вам шчыра сёння і жадаю!

Напрыканцы скажу, ці ж гэта мара?
Гэта прагненне, што мацней за ўсё,
Гэта любоў, надзея, гэта вера:
Мацнейшым за ўсё будзе дабро!
28.12.2020