Каханне

Елена Котова 12
Каханне белай птушкай прыляцела
І крылы шчасця падарыла мне,
Адразу вельмі песень захацела-
І ўжо не восень! Я ўжо ў вясне!

Дзе пахне бэз і дзе чаромха пахне,
Дзе так прыгожа яблыні цвітуць!
І нават сэрца, сэрца маё ахне,
Бо тут і без гадзінніку жывуць!

Тут непрыкметны раніцы пачатак,
І не заўважыць, як жа ноч прыйшла.
Пяшчоты шчэ прынесла мне ў дадатак,
Ды радасці нязгаснага святла!