Дзiцячы успамiн

Тереза Смольская
Па "гэканни" пазнаеш беларуса.
Гаючая празрыстая душа!
Няхай ад бульбы распiрае пуза,
Кладзецца госцю "дранiчак"спярша!

Гасцiныя вясковыя кабеты
вiтаюць шчыра: дык заходзьце у дом!
Там цепла узiмку и утульна летам.
Там абразы з пасажным рушнiком.

А на сцяне у рамачках драуляных
шыхт фотаздымкау - дзiуны вернiсаж!
Там пахне хлебам з печы, а не з крамы.
А кот на ганку - запрашальник ваш.

Сваю я бабцю раптам узгадала:
Як частавала печаным яйком,
Каубаскi, паляндвiчкi падразала.
Усе прамiльгнула незабыуным сном.

Хусцiнку у ружовыя стакроткi
Захоуваю у шуфлядзе - важны дар!
Жыццевы век бабулин быу каротким,
У Вечнасць адыйшоу и гаспадар.

Гудуць успамiны роем, нiбы пчолы,
i не знайсцi спакою анi дзе!
Канiкулы! Забыушыся аб школе,
Сляпцом у веску - пот па барадзе!

Хацелася гуляць аж да пауночы,
У садку ранэтак меданосны пах!
Але загад бабулiн: - Дзецi, хопiць!
Уставаць мне рана. Усим у ложки! Спаць!

Змiрыушыся, мы клалiся у "восем".
Лагодны месяц ласцiуся у вакно.
Здавалася: не прыйдзе цетка-восень,
А потым думки пераманьвау сон!

Як спалася салодка на пярыне!
Сяннiк з духмяных чабаровых трау.
Вячэра з бульбы-агурками стыла.
Ты, мой чытач, такога не пазнау!

На ранiцы: сняданак, ды па-панску!
Блiны з мачанкай, пульхныя: ну,смак!
Даилася кароука з цихай ласкай,
Ды ружавели унуки - добры знак!

Ружовы халаднiк - твар бурачковы,
Бялюткая смятана цераз край,
I бульба у патэльнi. Бы учора
Дзяцiнства постаць - мой пяшчотны рай!

Кароуку Вiшню па чарзе даiлi.
Стаяла смiрна: быу дарэмным страх.
Мы набiралися i мудрасцi, i сiлы
У росных сенажацях i лугах.

З "вiтушкаю" з мясцовага сельмагу
Па литру выпiвалi малака.
Цяпер кудысьцi знiкла тая смага.
Цярушыць вiр - жыццевая рака.

Дауно бабулька адыйшла да неба.
Прытулак вечны - могiлкi у цiшы.
Мне успамiн з дзяцiнства так патрэбен!
Яго не купiш у краме за грашы.

У хатцы той дауно чужыя людзи,
Дзе не сагрэцца даунiшнiм цяплом.
Журба-туга вузлом сцискае грудзi:
Ужо не паклича на вячэру дом.