На роднай мове гаварыць

Михаил Курило
На роднай мове гаварыць
Не кожны, мабыць, можа.
Але калi душа балiць,
На роднай мове гаварыць –
Дапамагае Божа.

На роднай мове гаварыць –
Сягаць у свет аблокаў,
На роднай мове гаварыць –
Вяртацца да вытокаў:

Туды, дзе каня просiць пiць…
Гады зязюля лiчыць…
На роднай мове гаварыць –
Пяшчоту некаму дарыць,
Не кажучы слоў лiшнiх!

На роднай мове гаварыць –
Нiбы Ікар сябе спалiць,
Але агонь душы данесцi,
Каб iншым шлях iх асвяцiць
І навучыць дабро тварыць, –
На РОДНАЙ мове – мове песнi…

Як плынь ракi не супынiць,
Назад нiшто не вернеш.
На роднай мове гаварыць –
Бы вартавым адказным быць:

І сумнявацца, i любiць,
Пакуль у талент верыш!