Сонца неба майго

Леонид Пранчак
СОНЦА НЕБА МАЙГО
Леанід Пранчак

Упаду я ў знямозе
На мох пад сасной
І ад шэпату зорак замру…
І ў завею, і ў дождж
Ты заўжды нада мной
Сонца неба майго –
Беларусь.

Над ракой разбіваю
Намёт і касцёр,
Дзень залоціць
На соснах кару…
За агонь гарачэй,
Зоркай першай між зор
Сонца неба майго –
Беларусь.

Ты мне дорыш штодзень
Цёплых промняў святлынь,
Тваё ззянне я
Богатвару,
Лашчыць золкай вадой
Рэк нязводная плынь
Сонца неба майго –
Беларусь.

Ажыўляеш вясной
Ты палеткаў красу,
Зіхаціць родных гоняў
Абрус…
Па жыцці і па свеце
Я ў сэрцы нясу
Сонца неба майго –
Беларусь!

08.08.2021