Трывожная асака

Леонид Пранчак
ТРЫВОЖНАЯ АСАКА
Леанід Пранчак

Бяссоных начэй мальба.
Трывожная асака.
Ты гнуткая, як вярба.
Ты хуткая, як рака.

Закружыцца галава:
Дзе праўда, а дзе мана?
Ты ціхая, як трава.
Ты звонкая, як струна.

Спакуслівая краса.
І вочы твае, і стан.
Ты хітрая, як ліса.
Ты дзікая, нібы лань.

Лаўлю твой юрлівы рот,
Цалую пяшчотна скронь...
Ты золкая, нібы лёд,
Спякотная, як агонь.

Салодкая, нібы грэх.
Жаданая, як вада.
І хто ты: сляза ці смех?
Ратунак альбо бяда?

07.08.2021