У выгнаннi

Леонид Пранчак
Пустынны лес...
Ледзь чутны шум бяроз.
Лісты згараюць у бялюткім дыме.
Крык журавоў расчульвае да слёз.
Хачу дамоў, сумую па радзіме.

На сэрцы – жаль.
Ні радасці, ні мар.
Туман і золь. Зямлю нягода студзіць.
Па сіверы паміж бяздомных хмар
Самотны маладзік у небе блудзіць.

Плыве праз ноч,
Нырае у раку.
Ягоны лёс такі ж, як мой, лядачы.
І ўсё ж –
Зайздрошчу я маладзіку,
Бо ён з нябёс маю радзіму бачыць