Што такое Радзiма?

Леонид Пранчак
ШТО ТАКОЕ РАДЗІМА?
Леанід Пранчак

Над Беларуссю маладзік
Асвеціць сэрцу шлях да раю.
Дзе б я ні быў, а не адзін,
Таму што я цябе кахаю!

Да родных клёнаў і бяроз
Плывуць аблокі чарадою.
І як бы мой не склаўся лёс,
Ты, Беларусь, заўжды са мною!

Любімы мною твой абшар,
Зямля з блакітнымі вачыма!
Я затулю цябе ад хмар,
Мая пакутная Радзіма.

Мінаюць дні, бяжыць жыццё,
Цвіце язмін, гудзе дуброва…
Радзіма – гэта перш за ўсё:
Мая сям’я, зямля і мова!

02.08.2021