Некранутая цнота

Леонид Пранчак
НЕКРАНУТАЯ ЦНОТА
Леанід Пранчак

Ціха да світання спі, маё каханне.
А калі ў нябёсах засінее ранне
І сагрэе сцены сонечным малюнкам,
Разбуджу цябе я лёгкім пацалункам.

Выбачэнне за грахі
І прызнанне у каханні —
Кропляй ранішняй расы —
Пацалунак на світанні.

Свежасцю хвалюеш і п’яніш красою,
Я зачараваны, любая, табою.
Я цябе мілую, я цябе цалую,
Я з табой праз мора бурнае вяслую!

Выбачэнне за грахі
І прызнанне у каханні –
Кропляй ранішняй расы
Пацалунак на світанні.

Вусны ўстрапянуцца стоенай пяшчотай
І скрозь сон адкажуць некранутай цнотай.
Ты расплюшчыш вочы сарамлівай ружай,
Апячэш спякотай і астудзіш сцюжай...

30.07.2021