Калi яшчэ свiтанак... Бел. укр

Ядвига Довнар
Калі яшчэ світанак крыху дрэмле
На росны дол паклаўшы галаву,
Шапне таемна цішыня на дрэвах
Лістком зялёным, што яшчэ жыву.

І небакрай у ліпені ружовым
Часцей бывае, чым самотны дым,
Тады памкненнем дыхаем, і новым
Малюем колерам і радасцю гады.

У сонечных, празрыстых акварэлях,
Што паглынаюць тлум, залеву, змрок,
І сэрца, як і душы, не старэе,
Нібы зялёнай цішыні лісток.

29.07.2021  Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)

На ўкраінскую мову пераклала
Міраслава Стулькіўская:http://stihi.ru/2021/08/03/2364

Коли iще свiтанок...

Коли іще світанок до схід сонця,
В холодних росах промені вбира,
Шепоче тиша між дерев спросоння,
Листком зеленим, що іще жива.

А небакрай у липні рожевіє
Частіше, ніж самотність приліта...
Вдихаємо в цю мить повітря мрії,
У кольорі малюємо літа.

У сонячних, прозорих акварелях
Зникає морок, буднів суєта...
У літній тиші цей листок зелений,
Серцям і душам весни поверта...