Мiлая, каханая, святая!

Леонид Пранчак
МІЛАЯ, КАХАНАЯ, СВЯТАЯ!
Леанід ПРАНЧАК

Туманы бялей за малако.
Раніца і тая заблудзіла.
Сохне пад-над вогнішчам трыко.
Ты – у чым матуля нарадзіла.

Сціснулася ў смешны камячок.
Уцякла пад ліпу, каб не ўбачыў,
Мой безабаронны светлячок –
Колкі, неабачлівы, гарачы.

Не глядзі! Маленне і дакор.
Позірк просіць, позірк спапяляе...
Нават захінулася ад зор.
Мілая, каханая, святая!