Я магу купiць каханне

Леонид Пранчак
Я МАГУ КУПІЦЬ КАХАННЕ
Леанід Пранчак

Там, дзе сцелецца сцежка мурожная,
У тумане знікаюць сляды...
Мне казалі: ты вельмі прыгожая.
І, здаецца, што так сапраўды.

Ты на свеце жывеш з асалодаю.
Чым, скажы, астудзіць твой парыў?
Хто хацеў, той кахаў цябе, гордую.
Хто хацеў, той з табою і быў...

Я магу купіць каханне
І забыцца да світання,
Наталяючы пяшчотай
Асалоды пачуццё.
Я магу, але не стану,
Бо ад горычы падману
Мне абрыдне да аскомы
І каханне, і жыццё.

Ноч паўзе па завулку трывожнаму,
Усцілаючы цемрай зямлю.
Ты даступна любому і кожнаму.
Ненавіджу цябе і люблю!

Я магу купіць каханне
І забыцца да світання,
Наталяючы пяшчотай
Асалоды пачуццё.
Я магу, але не стану,
Бо ад горычы падману
Мне абрыдне да аскомы
І каханне, і жыццё.