Шчымлiвы сум па Мiнску

Леонид Пранчак
ШЧЫМЛІВЫ СУМ ПА МІНСКУ
Леанід Пранчак

Туманы і снягі...
Дрыжыць старэнькі компас...
У замяці пургі –
Тайгі здзічэлы космас.

Над сопкамі, як зман,
Сцюдзёная планета...
Тут трыста дзён зіма.
Астатні час тут – лета.

Жую сухі паёк.
Цяпла б і супу міску!
Надзеі матылёк –
Шчымлівы сум па Мінску.

Дабрацца б да сяброў...
Пад лютым снегападам
Я падаў, зноў ішоў,
Ізноў балюча падаў...

Дайшоў, бо марыў я
Вяршыню ўбачыць зблізку,
Бо мне свяціў маяк --
Шчымлівы сум па Мінску.