Заплюшчыушы вочы

Игорь Субботин Гродно
Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Закрытыя вочы, там фарбаў –
Не снілася нават Далі.
Пяшчоты там мора і здрады,
І вабнасць, і роўнядзь зямлі.

Заліты памкненнем свяцілы
Душы там куточак якраз,
Дзе пані Туга прытуліла
Камяк той, што ў горле захрас.

Маўчаннем патоплены мары.
Ком, Рокам закінуты ў дні.
Пануры я, ці я ва ўдары,
А сэрца палае ў агні.

Мне попелу жменя на сэрцы,
Не здолеў пажар затушыць.
Каханне жыцця стала сэнсам.
Мне больш як раней не пражыць…

Я вочы штодня закрываю,
Каб выйсце знайшлося ў дрыгве.
Я лётаю ўпотай па раі
З каханнем, што ў сэрцы жыве.
               
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/14/3219