Абуджаны локан

Игорь Субботин Гродно
Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский               

   
Заплюшчыў вочы ясна бачу
Пяшчоту ля рукі маёй.
Тану ў каханні я, няйначай, 
Бо ў вір вачэй аж з галавой.

А ноччу чую голас мілы
І сэрца б’ецца ва ўнісон.
Вясна тады нам падарыла
Салодкі і дзівосны сон.
 
Заплюшчыў вочы. Бачу ласку,
Світання промні падлічыў.
Мне стаў абуджанаю казкай
Завітак на яе плячы...

Расплюшчыў вочы, ясна бачу:
Душы палёту не стае.
Каханне робіцца нястачай,
Хоць... прападаю без яе.   


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/05/5201