Кахання крылы

Мария Мучинская
Мне анёл свае крылы спусцiў
З паднябесся, дзе летнiя зоры
Сцерагуць мой кахання парыў
Зрокам пiльным сваiм без дакору.

Тайну сэрца свайго берагу
Ад вачэй i лiхiх абгавораў.
Каб не даць астудзiць халадку,
Накрываю  душэўнаю шторай.

Толькi зоры -  сяброўкi душы,
Дзеляць разам са мною пачуццi,
Здольны шчасце маё зберагчы…
Яны  - сёстры, мае аднадумцы.

Закаханыя, разам са мной
Кожны вечар iдуць на спатканне,
Не даюць параднiцца з тугой,
Ашукацца ў нахабным падмане.

Зоры дораць лагоду нябёс…
Прамянькамi сусветы шлюць шчасце.
Адчуваю пачуццяў гiпноз
У вачах закаханых, блiшчастых.