Як жа мне не шанаваці
Маю родненькую маці?
Даражэй усіх на свеце
Для яе былі ўсе дзеці.
І бягу, як у дзяцінстве,
Ёй насустрач, як заўжды,
Пагутарыць хоць хвілінку...
Не спяшайцеся гады!
Я малю Цябе, о, Божа,
Зберажы маіх бацькоў!
У новы дзень вядзі прыгожы,
Бачыць іх хачу ўсіх зноў.
23 чэрвеня 2021