Кветкi

Игорь Субботин Гродно
Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский


Усе жанчыны гэта – кветкі,
Ім упрыгожваць цень алей.
Ты не спрачайся нават зрэдку:
Яны на свеце ўсіх дзіўней.

Яны адны нам душу лашчаць
Пяшчот таемным галаском.
Краса іх – гэта наша шчасце,
Смак дзён з птушыным малаком.

І паліваць мы ўсе павінны
Іх закаханасці вадой.
Мужчынам лёсу дар адзіны –
Салодкіх словаў доўгі рой.

А калі збан спусцеў да донца,
З пялёстак кветкі сум ляціць,
Віна на нас ляжыць бясконца:
Іх трэба шчодра зноў паліць.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2015/02/25/5440