Ля вогнiшча

Игорь Субботин Гродно
Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Пад коўдрай пачуццяў надзеі
Разводзіў мне вогнішча лёс.
Спаліў там пакуты адзенне,
Шацёр з мрой узвёў да нябёс.

Глядзеў я на іскры імгненняў,
Што памяць захоўвала мне.
Яны там дагэтуль між ценяў
Свядомасці ў думак акне.

На часткі душа ад напасці,
Ад жару бязлітасных хваль,
Яны востраў бачылі Шчасця,
Хоць розум тануў мой амаль.

І позірк мой звыклую справу
Не здольваў здзяйсняць з-пад вады.
Быў толькі Багіні выяву
Ён лашчыць гатовы заўжды…

Ля вогнішча сеў я Кахання,
Ля самага краю Зямлі.
Чакаў я радкоў развітання,
Што ў душу надоўга ляглі.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2013/04/29/11075