Вясна

Клавдия Семеновна
Адсцюжыла, снягамі адмяло.
Сцякае з неба ясная сінеча,
І "мак таўкуць" камарыкі пад вечар,
Адчуўшы красавіцкае цяпло.
Шпачыны свіст і клёкат бацяна.
Вярба ў вясёлым сонечным уборы.
Лунае любасць божая ў прасторы.
І зноў у шчасце верыцца. Вясна.