Ад дзеда

Николай Карташевич
Праз цемру пройдзе збеглы час,
Пакіне след  там дзень прахожы.
І ён, я ўпэўнены, не згасне,
Пакажа нам, што сёння можам.

Аднекуль прыйдуць словы дзеда,
Скрозь памяць гляне мне ў вочы:
"Смялей, унук, адрынуць беды,
І будзе так, як мы захочам!".

У зорках неба... Дзеда ўспомню,
Яго ўзгадаю мне наказ.
Ідзем дарогай, свеціць поўня,
Над Беларуссю Новы Час!