Духмяны водар

Мария Мучинская
Дурманiць ружаў пах духмяны,
Чаруюць ружы прыгажосцю маладухi.
Царыцы!.. З iмi абвянчаны
У водары вятроў, у меладычных гуках.

Рука мастацкая  пялёсткi
Так непаўторна завiвае, ды з пяшчотай,
Рассеяла расiнкi- слёзы,
Бы на музычны стан лiрычнай песнi ноты.

Праменьчык дзiўныя слязiнкi
 Павольна, далiкатна вуснами збiрае,
Бывае з кропляй у абнiмку
Святлом лунае, быццам зорка веснавая.

Ад хараства губляю голас,
Маўчання сымбалам спрадвеку ты ў пашане,
Пялёстак твой – цяпло i солад,
Маёй каханай пацалунак на свiтаннi.