Чароунае каханне

Воронова Лилия
Чароўнае было з табой спатканне,
Як матылёк ляцела на каханнне.
І трапятала сэрцайка ў грудзях,
Калі цябе гукала ў сваіх снах.

Мяне ты вёў пад белы ручанькі,
І сталі мы навек з табой заручаны.
Няхай жа будзе  доўгім лёсу шлях.
Гарыць агеньчык зорачак для нас.

Мы пранясём з табою праз гады,
Цяпло і хараство нашай душы.
І застанецца ў памяці тады
Спатканне, што звязала назаўжды.

06.05.2021 г.