Прызнанне

Мария Мучинская
Упэўнены: не сон, мая лагодная,
Твой свет  вачэй пралiў ялей на мае раны.
Я патануў, уражаны бяздоннымi,
Iх глыбiнёй i чысцiнёй  зачараваны…

Сказалi пра каханне вусны, бархат iх,
Салодкi пацалунак – ружаў водар тонкi,
На вуснах ён пялёсткам кветак веснавых,
Жаданы падарунак любай амазонкi.

Я памятаю цеплыню пяшчотных рук,
Як сагравалi мне далонi ў холад люты.
Ды так узнёсла  шчэбет пальчыкаў адчуў
Пра мары, пра каханне, страх сардэчнай смуты…

Лагодны сэрцаў стук, паспешны, ва ўнiсон –
Спеў пра каханне, быццам пошчак салаўiны.
О! Шчасце трапiць да каханай у палон.
Чакаць сустрэч таемна ў садзе пад калiнай.