Траецкi сабор

Вера Михно
Глядзіць у бясконцасць
Траецкі сабор.
Над ім промні сонца,
Над ім россып зор.

Святой Маці Мінскай
Абраз залаты
Далёкіх і блізкіх
Склікае сюды.

Ёй вернікаў процьма
Паклоны кладзе,
Нямерана просьбаў
Ды свечак штодзень.

Стаўляю ўсё роўна
Дрыжачай рукой
За ўнукаў здароўе,
Бацькоў супакой.

Хоць слёзы людскія –
Нямігі вада,
Бог чуе, Бог крые,
Бог кожнаму дасць!