Край дзяцiнства

Мария Мучинская
Няма для сэрца даражэй на свеце
Мясцiн, дзе нарадзiўся i правёў юнацтва.
Там сонца, нават, па-другому свецiць,
Чаруе край лясоў сваiм убранствам.

Дзяцiнства край заўжды хвалюе душы.
Паклон зямельцы нiзкi, што паiла сокам…
Сцяжынкi сэрца хвалямi  варушаць,
Трэль салаўя вяртае думкi да вытокаў…

Убраннем млечным цешыць нас прырода,
Чаромха, бэз прываражылi пахам церпкiм.
Чаруюць, лечаць, быццам лыжка мёда,
Казычаць нетры сэрца, бы рахманым ветрам.

Вяртаюць у дзяцiнства  зноў  унукi,
Ахвотна вучымся хадзiць, смяяцца, гульням,
Ураз ажыццяўляем iх задумкi –
Прыемна завiтаць у край юнацтва ўтульны…