Памяцi мацi

Николай Карташевич
Як блысьне сполах красавіцкі,
Сярод начы прачнуся я,
Каб маме роднай памаліцца...
Хай будзе пухам ёй зямля!

Няхай не будзе ёй саромна
За мой жыцьцёвы тут мажор,
Які нясу з сабой нястомна,
За дні вяселыя ў міноры.

Я добра сёньня разумею,
Што пройдуць некалі яны,
Дні сонца тыя, дні надзеі,
І Вечнасьці сустрэну сны.

Дай толькі мудрасьці і сілы,
Матуля, мне пражыць іх так,
Каб не сказалі, хто мне мілы,
Што жыў дарма гэты дзівак.