Праз цяпло

Николай Карташевич
Прамерзлай думкі дакрануся
Рукой жаданьняў у начы,
Прачнуся, моўчкі памалюся,
Каб спраўдзіць мару, не ўрачы.

Яна блудзіць штурхае ногі
Жыццёвай сцежкаю ў пацьмах,
Ісьці дарогай не для многіх,
Туды ісьці, дзе грэе дах,

Дзе сон зьбягае дымам з хаты
Праз комін просіньню начной,
Нясе на волю, як праз краты,
Мае жаданьні, твой настрой.

Іх ціха слухае паленьне
Скрозь бляск засмучаны агню
Ўздыхі, стогны ў захапленьні
Насустрач будучыні дню...

Сядзім з унукамі ля печы,
Я, Ты й успаміны пра жыццё,
Згараюць дровы, дым у сінечу.
Вось гэта - шчасьця пачуцьцё!