Даравальная нядзеля

Мария Мучинская
Сягоння ў даравальную нядзелю,
Прабачце ўсе, пакрыўджаныя мной.
Былi памылкi, штось недаглядзела,
Але заўжды была сама сабой…

Былi эмоцыi – не саўладала,
Шкада, не апраўданне цяжкi час.
Даруйце, што цярпенне я губляла,
Душа мая заўжды з цяплом да вас.

Бывае крыўдна за свае агрэхi -
Прашу я Бога дараваць вiну,
Стымуляваць жыццё да новай вехi,
Даць плён у сэрцы мiрнаму святлу…