Всё, что я могу сказать... это моя сестра!

Юрий Хохолков
Юрий Хохолков

(пераклад на беларускую мову)

Усё, што зроблена – дарэмна,
Як не спраўдзіліся сны…
Мне бы хату - не з камення,
Збудаваць бы, а - сасны.
Залатой, духмянай, нібы
Дарагі ямайскі ром…
А катаць па лагах іх бы
Вельмі зручна чатыром.
Каб на дол ляцелі трэскі,
Каб спявалі нам бары
Адмысловыя прыпеўкі
Да вячэрняе пары.
Як заходняя заранка
Размалюе небасхіл,
Можна у гарачай лазні
Змыць працоўны пот і пыл,
Ды і выпіць… не да пьяну,
Як ідзе спакон вякоў –
Што такое тут па шклянцы
Для здаровых мужыкоў…
Добрая была б карціна –
Сала, бульбачкі гаршчок…
За сталом тры сталых сына
І сівы, стары дзядок.

Мне б пабудаваць … дык позна,
Не змяняючы убор.
Не спілованыя сосны -
Толькі могільны дазор.

Альжбэта Палачанка   12.02.2013 14:07   •