Сляпое сэрца

Мария Мучинская
Цяжка сляпому, глухому -
Гукаў пазбаўлены, фарбаў…
Нельга пабачыць знаёмы
Позiрк вачэй - поўны скарбаў…

Мудрасць сусвету – прырода,
Дорыць для iх разуменне
Мовы душы, яе кода…
Просiць як бы прабачэнне…

Бачаць i чуюць чуць болей.
Шкода – не ў пёстрым убраннi.
Наканавана так долей –
Веснiк - як Божы выбраннiк.

Горка калi слепне сэрца,
Глухне да болю чужога –
Беднай душы – крок да смерцi…
Камень… Нiчога святога.

Цiсне цяжар той зямельку,
Стогне… Ад стомы паблекла…
Прыйдзе аднойчы хвiлiнка,
Прыме душу лона пекла…

Будзе дымiцца i рвацца
Выйсцi на свет з падзямелля,
Родныя будуць цурацца,
Груд уздымаць для збаўлення…

Грэбаваць нельга – памылка…
Каiмся разам i помнiм
Крок  - за якi вельмi брыдка…
Долю дай Бог пераломiм.