Калiсь надыдзе

Мария Мучинская
Калiсь надыдзе гэты час,
Аднойчы ўспомнiш пра мяне.
Зiрнеш на лёс свой без прыкрас
I холад сэрца ўскалыхне…

Успомнiш той паток абраз,
Якi бурлiў, як вадаспад,
Як словы колкiя не раз
Кiдаў наводмаш неўпапад…

Здыецца ўсё пакрыў сняжок,
Ды словы тыя, як метал,
Яны ж у сэрцах, як званок,
Да перажытага партал…