Каша

Игорь Субботин Гродно
Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

На горла зіма шэрым вуліцам стала.
Снег мокры журбою крануўся душы.
На плечы дрэў стомленасць знічкаю ўпала.
Спяшаецца люд па турботаў шашы.

І часу няма разважаць пра пакуты.
Заграз ён у марнасці звыклай дрыгве.
Да вабных краін цераз сны я прыкуты.
Засэлфіць світанак паспею ці не?

За раніцу ў кашу ўвесь снег на падвор’і
Нагамі пад рытмы жыцця мы звялі.
Слаўцом крамяным нехта крые надвор'е,
Забыўшыся, што толькі госць на Зямлі.

Старанна адна рэч нутро сагравае,
Тугу са снягамі зноў топіць яна...
Шчаслівы той, з кім яна век пражывае
І дорыць праменьчык надзеі – Вясна!


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2019/01/25/2466