На лесвiцы Кахання

Игорь Субботин Гродно
Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Дзе замкі ўзгадваюць павер’і,      
Кладуць на схіл стагоддзяў цень,
Былую маладосць сустрэў я,
І стаў былінай звыклы дзень.

Як быццам крылы за спіною,
Лячу ў мінулыя гады.
Былыя мроі чардою
Душу мне грэюць як заўжды.

Павеяў Нёман прахалодай,
І абудзіўся салавей.
У цені ён заліўся одай
Пра мора сонечных алей.

Як каласы нас вабяць збожжам,
Як небам ходзяць караблі,
У гэтым сінім бездарожжы
Кахання рысы праляглі.

З аблокаў сэрца прыгадаў я,
Як на яго глядзела ты,
З прымятай купы разнатраўя
Абліччам дзіўнай пекнаты.

І марай светлай акрылёны, 
Нектар я вуснаў крануў чуць.
Ляцеў па лесвіцы Ўлюбёных*
У свет, што Будучым завуць...

...Панёс у мора Нёман воды,
І мроі першыя мае.
Як снег на кучары – прыгоды,
І салавей больш не пяе.

Закатаны ў бетон сцяжынкі,
Алей былых не адшукаць.
Юнацтва сціплыя слязінкі
Спрабуюць з мроямі гукаць.

__________

* У горадзе Гродна паміж двух старадаўніх замкаў падымаецца на вышыню, калісьці патанае ў цені раскошных крон, рамантычная лесвіца Любові (Ўлюбёных), дзе на лавачках любілі збірацца закаханыя пары. Існуе шмат легенд, звязаных з гэтай славутасцю. Вось некаторыя з іх: спускаючыся па лесвіцы і трымаючыся за рукі, закаханыя лічылі прыступкі. Калі ў абодвух супадзе колькасць прыступак, то яны будуць жыць доўга і шчасліва. Калі ж ты спускаешся па гэтай лесвіцы ў першы раз, то абавязкова трэба загадваць жаданне, якое абавязкова збудзецца. А яшчэ, калі хлопец пранёс дзяўчыну на руках з ніжняй прыступкі да апошняй, то яны, нібыта, заручаны.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2018/11/17/2413