Мiраж

Игорь Субботин Гродно
Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Гром грыміць… А ветры ў грудзі б’юць…
Зноў у клетцы мучыцца душа.
Вочы шэры свет не пазнаюць,
Словы крыўды просяцца спярша.

Хто мы ў гэтым свеце і куды
Шлях ляжыць такі нялёгкі наш?
Ногі, думкі… Прэч бы ад бяды,
Захапляюць у круты віраж.

На плячах грахі як пакаранне.
І шукаем вечны мы адказ
На філасафічнае пытанне:
Калі шчасце ёсць, то ці для нас?

Пад свавольствы року кожны раз
              Ношу я па лёсе нёс наўсцяж.
Вецер шэпча стогнам у адказ:
Шчасце – у пустыні Мрой міраж.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2019/04/15/7837