СВОЙ ЛЁС

Мария Мучинская
У кожнага заўжды свой лёс,
Ён часта лашчыць, песцiць нас.
Але бывае i кур`ёз,
Часамi цяжка аж да слёз –
Глытаеш iх у смутны час…

Па шляху тым, што нам з нябёс
Наваражылi з першых дзён,
Сляпыя цягнем свой абоз,
Не бачым дзе скалiсты ўцёс,
Высокi ды круты адхон…

Як незнарок пакiнем шлях,
Якi наканаваў нам лёс,
Душу ахоплiвае страх,
Ды ўраз сцiскае дух пагроз…

Яе ў камяк шчымiць уцiск,
Здаецца ў целе пустата,
А потым пройдзе лёгкi вiск
Ад верху ўнiз - каля хрыбта…

Мы чуем стогн i цiхi плач,
Душа нам падае сiгнал.
Ды толькi розум – не тлумач,
Не разумее ў сэрцы джал…

Нам навучыцца бы з душой
Размову весцi ў цяжкi час,
Каб нават сцюжай i зiмой
Квiтнеў чароўны сад для нас