45. Робiць мамка рушнiчок

Ольга Блохова
Вечар сіні на двары,
І пад гоман дзетвары
Кросны ладзіцца пачаць,
Каб паспець да ночы, маць.
Цэўка круціцца слабей,
Нітка сцелецца раўней,
Бёрда стукае ва ўток,
Стаў відней узор - краёк.
Вось мільгае чаўначок,
Робіць мамка рушнічок.
Ціха ходзяць панажы.
Просіць доня: "Пакажы,
Навучы мяне хутчэй,
Удваіх рабіць лаўчэй".