Шэрань. Змерзлыя галінкі,
Бы калючы дрот.
Сцюжа цісне з воч слязінкі.
Курыць парай рот.
Закаваў, што рэчку, плечы
Лютаўскі мароз.
Застаецца толькі бегчы,
Захінуўшы нос.
Каб сагрэцца на марозе,
Пад віхур выццё
Па занесенай дарозе
Бегчы ўсё жыццё.