Вечаровы

Николай Карташевич
Пад зоркі, вечарам узімку,
Накрый сябе крыжом той веры,
З якой ты сьпіш даўно ў абдымку,
Бо ёй адной свой страх даверыў.

Чароўным вечарам Хрышчэння
Ўспомні ўсіх, дзядоў й бацькоў.
Так, не бывае больш значэння,
Чым сьлед тых дзён і тых вякоў.

Марозным вечарам зімовым 
Сугрэты мары халадамі.
Ідзе Вясна гасьцінцам новым,
А з ёй і мы, свабодна, самі.