Зiма красуня

Мария Мучинская
Зiма-красуня ганарлiва
Прыйшла, зрабiла ў край наш крок.
Узор карункавы згубiла
Ды зорак жменю, незнарок.

Лугi пакрыла сваёй коўдрай,
Развесiла ў лясах шацёр,
Як быццам бусел наш чароўны
Над краем крылы распасцёр.

Iду, акрылена бясконца,
Чаруе стан пухнатых хвой.
Вiтаю, шлю прывет вавёрцы,
Што, як маланка, над сасной.

Шчымiць ад шчасця маё сэрца,
Прырода, лес!..  П`яняць без слоў…
Як чараўнiк на гучнай флейце,
Варожаць гамай галасоў…