Звычайна

Николай Карташевич
Звычайна хочаш ты ў вершы
Аб нечым расказаць наўпрост.
І пішаш, што прыходзіць першым,
І ў будні, сьвятам, і ў  пост.

Як сыплюць да зямлі нябёсы
Каляднай казкі чысты сьнег,
Як пацалунак грэе лёсы,
Штодзённа, нават і ў сьне.

Пішу пра бляск юнацтва Мары,
Бо дзень ёй спраўдзіцца прыйшоў.
Пішу, каб не пазбегнуць нейкай
Кары,
А так, наўпрост, пішу далоў.

І верш мой сядзе на прасторы,
Як тая на Раство сьняжынка,
Каб не згубіцца ў людскім моры,
Каб тут прыдбаць сабе сьцяжынку.

Няхай ён знойдзе, шчыра так,
Жыцця цудоўную  імпрэзу.
Зімой  праз сьнег кране мастак
Свабоды пах і водар бэзу.