Станцуем паланез

Мария Мучинская
Расставiлi сёлета ёлкi -
Жабрачкi на выгляд, бы Бабы Ягi
Славутая ў казцы мяцёлка,
Прамоклыя ў восень у лузе стагi.

Пабачыць на постацi ёлак
Адразу сабралася хмараў гурба.
Святло засланiлi ад зорак,
Наш край анямеў, ахапiла журба.

Акутаў туман наваколле,
Апошнiя днi дажывае пацук.
Пiшчыць ён i варыцца ў пекле,
Чапляецца лапамi, быццам павук.

I вые над ёлкамi вецер,
Ды цыркае дробненькi дожджык з нябес.
Бы путнiк сумотны на флейце
Дае абяцанне сыграць паланез.