З Новым годам!

Вера Михно
Мігцяць убраннем пышным елкі:
Шары, цукеркі, мішура…
І як “Шампанскае” з бутэлькі –
Так прэ вяселле цераз край.

Пад феерверкі з рэхам гулкім
Настрой узнёсся да нябёс.
З чырвонашчокаю Снягуркай
“пад мухай” танчыць Дед Мароз.

Адным імгненнем падымае
З “Ігрыстым” келіхі народ.
Куранты б’юць , натоўп гуляе –
Так надыходзіць Новы год!