Змочаны

Николай Карташевич
Дождж нібыта нябесны павук,
Міла тчэ павуцінне  ўсюды.
Чую кропляў змарожаных грукат і стук,
І пад ветрам пазвоньвае цуда.

Я ўзняў галаву, дзе светло ліхтара:
Пад цяжарам бяроза не спіць.
Ледзяны лабірынт, поўні ў зорках пара,
Толькі  неба прамоклая ніць.

Слізка. Мыюцца ў цемры дахі дамоў.
Людзі. Вецер. Вада. Парасон.
Плача дожджык ляніва з галінак далоў,
Я кахаю. І скончыўся змочаны сон.