Маёй Маленькай

Николай Карташевич
Паўстала зорка пасля ночкі,
Прыйшоў зімовы першы дзень,
А я хутчэй ва ўнучкі вочкі
Разок зірну, і знікне цень!

Убачу там святло ўсмешкі,
І  бляск, які  мілейшы ў свеце,
Што ў сэрца прыйдзе новай сцежкай,
І стане цёпла, як у леце.

Тваё Раджэнне акрыляе,
Дае ўцеху, прагу жыць,
Мы доўга так цябе чакалі,
Сям'і падоўжаная ніць!

Няхай Гасподзь ад адзіноты,
Ад злых людзей цябе  ўкрые!
Жыві бяз хворы і турботы,
Будзь чыстай, як  імя Марыі!