Наш настаунiк

Мария Мучинская
Настаўнiк – прызванне ад Бога,
Не проста прафесiя, праца,
Кiрунак да ведаў i дапамога
У тайны жыцця акунацца.

Высейвае ў душах  дзiцячых
Зярняты пазнання сусвету.
Ён  сэрцам гарачым, заўзятым,
Асветай узмоцнiў планету.

Настаўнiк спрадвеку быў зоркай,
Свой край асвятляў прамянямi…
Аб светлай дарозе, шырокай,
Ён марыў заўжды з землякамi.

Удзячны сягоння з нас кожны
Настаўнiку першаму, школе,
Што сталi краiне мы годны,
Адчулi свабоды раздолле.