Шалёны

Манемоника
Бачыце вы, ён ужо адыходзіць,
Гэты шалёны 2020-ы?
Вы паўтараеце: “Божачка, годзе,
Больш мы не вытрымаем”. Гэтыя страты,
Гэтыя стрэсы -  маскі-палоны...
... Гэтыя людзі – нашы адзнакі...
Нас ўратавалі ў гэты шалёны.
“Годзе,“  - мы шэпнем, -  “бывай ужо... Дзякуй”.