На кiрмаш

Олег Мантур
(байка)

Дзядзька меўся на кірмаш
З-пад паветкі колы
                выгнаў
Воз той, мне даруй, чытач
Курам наcмех квёлы

Дзядзька спiцы пахістаў
Асцярожна ботам:
...Дзед як жыў — рамантаваў...
А-а-а... будуць грошы — потым...

Так і выбраўся: наклаў
Збожжа і бялізны,
Сала, масла, яйкі ўзяў
Выйшаў скарб вялізны

Лейцы ў левую руку,
Пугай ляснуў з сілай
Конь — хоць на другім гадку —
Ледзь не вырваў білы!

Паімчалі пакрысе́...
Што ж вясной дарога —
У пояс гразь, ды дзе-нідзе —
Суха, дзякуй Богу...

Мерна воз ухаб трасе,
Ветрык, тое-сёе...
Дзядзька дрэмле, Конь ідзе —
Усхропваюць абое...

Раптам: «Хрэсь!» і перадок
У ніз і ў бок падаўся...
Дзядзька тварам ў каравяк
Трапна скіраваўся

Падхапіўся — нібы чорт!
І плюецца злосна
А Конь іржэ ў весь конскі рот —
Смешна ж невыносна!

Воз без кола (як інакш?)
Моцна нахіліўся
Сала, белле, яйкі — ў гразь
І... перакуліўся...
.    .    .    .    .    .    .    .    .
Спадзявацца на «авось» —
Чыста «наша фішка»
Толькі вынік скрозь-і-скрозь
Не прывабны... крышку...