Ведзьма

Олег Мантур
Я не чараўніца — Ведзьма маладая
Добрым людзям побач гора не жадаю.

Разумею птушак і звяроў размовы,
І на гэтым свеце мне нішто не нова.

Погледам адзіным запаляю душы,
А маё жа сэрца — куляй не ўзрушыш.

Мне наканавана бязлітасным лёсам
Захаванне ведаў тайных і дзівосных.

Нельга тыя веды мне выкарыстаці,
Толькі захаваць іх, толькі перадаці.

Не пытайце людзі нашто тыя веды,
Што передаюцца ўнучачцы ад дзеда,

Ад бабулі — ўнуку па крвыі адзінай —
Мы гартуем сілы бараніць Радзіму.

Як надыдзе вораг, ці настане здрада,
На зямлі азернай будуць ім не рады —

І мароз, і сонца, і маланка злая,
І лясы, і рэкі, і дрыгва жывая.

Хто ў чорным сэрцы сябе лічыць панам —
Без труны ў зямельцы будзе пахаваны...

Я не чарауніца — Ведзьма маладая
Добрым людзям побач гора не жадаю